Палітыка cookies Polpo
Дзейнічае з 05.10.2026.
1. Агульныя палажэнні
1.1. Гэтая Палітыка cookies (далей — Палітыка cookies) апісвае запісы, якія сэрвіс Polpo, што ўключае сайт polpo.by і праграму на ім (далей — Сэрвіс), захоўвае ў браўзеры асобы, якая карыстаецца Сэрвісам (далей — Карыстальнік). Cookie (кукі) — невялікі запіс, які сайт захоўвае ў браўзеры. Сэрвіс таксама захоўвае даныя ў памяці браўзера (localStorage, IndexedDB), каб працаваць без падключэння да інтэрнэту.
1.2. Аператар: Павел Сенько, Рэспубліка Беларусь, polpo.site@gmail.com (далей — Аператар). Іншыя звесткі пра апрацоўку персанальных даных выкладзены ў Палітыцы канфідэнцыяльнасці.
2. Неабходныя запісы
2.1. Наступныя запісы захоўваюцца без згоды Карыстальніка, паколькі без іх немагчымыя ўваход у Сэрвіс і работа функцый, якія адкрыў Карыстальнік:
| Запіс | Прызначэнне | Тэрмін захоўвання |
|---|---|---|
refreshToken | захаванне ўваходу ў акаунт, каб не ўваходзіць пры кожным адкрыцці | 30 дзён з апошняга наведвання |
oauth_state | абарона ўваходу праз Google | 10 хвілін |
| мова, тэма і налады (localStorage) | захаванне выбару Карыстальніка | да ачысткі Карыстальнікам даных сайта |
| копія слоўніка для работы без падключэння да інтэрнэту (IndexedDB) | трэніроўкі без падключэння да сеткі | да ўваходу ў іншы акаунт або выдалення акаунта |
polpo.cookieConsent | выбар Карыстальніка ў банеры cookies | 12 месяцаў |
3. Яндэкс.Метрыка
3.1. Яндэкс.Метрыка працуе толькі на галоўнай старонцы і ў блогу і толькі пасля таго, як Карыстальнік націснуў «Прыняць усе» у банеры cookies. У праграме Яндэкс.Метрыка не выкарыстоўваецца. Яна дазваляе ацаніць, колькі наведвальнікаў прыходзіць на сайт, адкуль і якія артыкулы яны чытаюць.
3.2. Яндэкс.Метрыка атрымлівае адрасы старонак, у тым ліку старонак, з якіх Карыстальнік перайшоў на сайт, звесткі пра пераходы па спасылках, пра браўзер і прыладу, а таксама IP-адрас. Запіс дзеянняў на экране не вядзецца. Атрымальнікам даных з'яўляецца ТАА «ЯНДЭКС» (Расія), а для наведвальнікаў, на якіх распаўсюджваецца GDPR, кампанія Яндэкса ў ААЭ. Расія ўключана ў зацверджаны Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь пералік замежных дзяржаў з належным узроўнем абароны правоў суб'ектаў персанальных даных, ААЭ у яго не ўключаны: заканадаўства ААЭ аб абароне даных не распаўсюджваецца на дзяржаўныя органы, незалежны наглядны орган адсутнічае.
3.3. Яндэкс.Метрыка захоўвае ўласныя cookies і запісы ў памяці браўзера. Запісы, якія дазваляюць адрозніваць наведвальнікаў, захоўваюцца адзін год, службовыя запісы захоўваюцца ад адной гадзіны да двух гадоў. Запісы ў памяці браўзера захоўваюцца да ачысткі Карыстальнікам даных сайта.
4. Адмова ад cookies
4.1. Карыстальнік мае права:
- націснуць «Толькі неабходныя» у банеры cookies; Сэрвіс пры гэтым працуе ў поўным аб'ёме;
- адклікаць дадзеную раней згоду: націснуць «Налады cookies» унізе гэтай старонкі і выключыць статыстыку;
- выдаліць cookies у наладах браўзера або ўсталяваць дапаўненне Яндэкса для браўзера, якое блакуе Яндэкс.Метрыку.
4.2. Сігнал браўзера Do Not Track сам па сабе не змяняе налад: Яндэкс.Метрыку ўключае толькі націсканне кнопкі «Прыняць усе» у банеры cookies.
5. Змяненне Палітыкі cookies
5.1. Дата дзеючай рэдакцыі ўказана ў пачатку Палітыкі cookies. Калі з'явяцца новыя запісы, для якіх патрабуецца згода, банер cookies запытае згоду паўторна.
Папярэднія рэдакцыі
Гэта першая рэдакцыя.